Образовательная область "Ребёнок и общество"
ТЭМА: “Пошта, сродкі сувязі”
Задачы: пашыраць слоўнікавы запас; замацоўваць навыкі Ўтварэння назоўнікаў пры дапамозе памяншальна-ласкальных суфіксаў, назоўнікаў множнага ліку ў назоўным і родным склоне; практыкаваць у пабудове выразаў па абразцу (“Ці ведаеш ты…”); фарміраваць відавыя паняцці, уменне здзяйсняць іх дыферынцыяцыю; выхоўваць у дзяцей культуру пры зносінах па тэлефоне.
Абсталяванне: карцінкі з серыі “Пошта”, цацачныя тэлефоны, папера фармату А-5, алоўкі, канверты.
Метады і прыёмы: гутрака, індывідуальныя і харавыя адказы дзяцей, гульня і гульнявыя практыкаванні, сюрпрызны момант, мастацкае слова.
Ход занятку
1. Уступная гутарка.
Дзеці успамінаюць: Што такое пошта i для чаго яна патрэбна? Хто працуе на пошце? Чым займаюцца паштальёны, тэлефаністы? Як можна адправіць лicт ці пасылку.
(Уваходзіць паштальён)
“Добры дзень, дзеці. Мне патрэбна група “Незабудкі”. Ці туды я зайшоў?. (Адказы дзяцей). Я прынёс вам лicт ад дзяцей з дзіцячага сада нумар тры. Яны жадаюць з вамі сябраваць. І прыслалі вам падарунак. (У лicце карткі. Дзеці па чарзе вымаюць іх і павінны расказаць, будуючы выраз “Ці ведаеце вы…?”).
2. Пошук адпаведнага паняцця і пабудова выразу “Ці ведаеце вы?”.
Ці ведаеце вы, што пісьмо бывае каштоўнае і звычайнае; тэлеграма – звычайная, хуткая (“маланка”), віншавальная; бандэроль і пасылка – каштоўнымі? (Адказы).
Ці ведаеце вы, што грошы можна пераслаць “паштовым пераводам”?
Ці ведаеце вы, што разносіць пошту паштальён?
Ці ведаеце вы, што надпіс на лiсце, пасылцы, тэлеграме, які ўказвае, куды і каму пасылаюць лiст называецца адрас.
3. Гульня “Назаві ласкава”.
Тэлеграма – телеграмка, (тэлеграмачка).
Канверт – канверцiк.
Пасылка – пасылачка.
Бандэроль – бандэролька.
Телефон – тэлефончык.
Газета – газетка.
Паштоўка – паштовачка.
Фізкультхвілінка.
На зямлі, у паветры і ў моры
Вас пошта знойдзе, прыйде у час
Каб перадаць прывітанне ад Боры,
Наташы, Машы, Олі, Колі
І ад вас адказ адправіць якраз.
4. Гульня “Тэлефон” .
Дзеці, паглядзіце і адкажыце, з якіх частак складаецца тэлефон? Ці ўмееце вы размаўляць па тэлефоне? Зараз мы гэта праверым. Тэлефон звоніць у кватэры __________ (паўтараецца гульня некалькі разоў), выхавацель і дзеці сочаць за культурай мовы тых, хто размаўляе.
5. Утварэнне назоўнікаў множнага ліку ў назоўным і родным склонах.
Пошта – пошты – многа поштаў.
Паштальён – паштальёны – паштальёнаў.
Аператар – аператары – аператараў.
Канверт – канверты – канвертаў.
Тэлеграма – тэлеграмы – тэлеграм.
Газета – газеты – газет.
Тэлефон – тэлефоны – тэлефонаў.
6. Малюнак рукі ў падарунак.
Дзеці абводзяць сваю руку на паперы, размалёўваюць яе – “рука дружбы і сяброўства”. Складаюць у канверт і ўручаюць паштальёну.
- Сёння на занятку мы замацавалі веды пра пошту, для чаго яна служыць і хто там працуе.
______________ працавалі добра, уважліва слухалі, правільна паўтаралі і адказвалі на пытанні.
_____________ ведаюць шмат беларускіх слоў і размаўляюць правільна, мне спадабаліся, іх адказы.
____________ трэба быць больш уважлівымі і не ленавацца адказваць на пытанні.