Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

"Гульня, свята, здароўе", публикация от 04.09.2015

Дата: 22 июля 2016 в 19:12, Обновлено 22 июля 2016 в 19:55

Изображение

ГУЛЬНЯ, СВЯТА, ЗДАРОЎЕ

Публикация от 04.09.2015, http://kraism.by/shkola/9054-gulnya-svyata-zdaroe.html

ГУЛЬНЯ,  СВЯТА,  ЗДАРОЎЕ

     Лета – пара, калі можна адпачыць, паправіць здароўе, наведаць цікавыя мясціны, пазнаёміцца з прыродай роднага краю.

     У ДУА "Яслі-сад №5 г.Смалявічы”, якую ўзначальвае Святлана Уладзіміраўна Сцяпанава, створаны спрыяльныя і бяспечныя ўмовы для эфектыўнай аздараўленчай і адукацыйнай работы з выхаванцамі.

Прыярытэтнымі напрамкамі арганізацыі летняга адпачынку і аздараўлення дзяцей з’яўляюцца фізкультурна-аздараўленчая і мастацка-эстэтычная дзейнасць, а таксама арганізацыя рацыянальнага распарадку дня, разнастайнай пазнавальнай дзейнасці, ахова сну кожнага дзіцяці, паўнацэннае рацыянальнае харчаванне, забеспячэнне атмасферы псіхалагічнага камфорту.

Адметнай рысай нашай установы з’яўляецца наяўнасць на тэрыторыі басейна-пляскальніка, а таксама тое, што ўсе гульнявыя пляцоўкі маюць травяны покрыў, агароджаны дэкаратыўнымі кустарнікамі.

Навучанне рухам і выхаванне фізічных якасцей праводзілася з улікам патрабаванняў вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Для заняткаў фізкультурай прадугледжаны фізкультурная пляцоўка са спартыўным і гульнявым абсталяваннем, яма для скачкоў, валейбольная пляцоўка, пляцоўкі для гульні ў бадмінтон і гарадкі, дарожка для катання на самакатах і веласіпедах. Ёсць пляцоўка для азнаямлення выхаванцаў з Правіламі дарожнага руху. У час наведвання басейна-пляскальніка на свежым паветры дзеці асвойвалі практыкаванні па плаванні, гульні ў вадзе: " Чаплі”, " Пакажы пяткі”, " Катанне на кругах”, "Фантан”, "Мора хвалюецца”, "Арэлі”, "Бягом за мячом”. Але, на наш погляд, функцыя басейна-пляскальніка – зарад бадзёрасці, здароўя, фантан станоўчых эмоцый, гейзер эстэтычных уражанняў.

     Асаблівую ўвагу мы надаём гімнастыцы, рухавым гульням, фізкультурным святам. Ранішняя гімнастыка летам праводзілася не толькі на фізкультурнай пляцоўцы, але і ў парку, на лужку з выкарыстаннем прыроднага матэрыялу. Калі дазвалялі ўмовы надвор'я, тэмпературны рэжым, то дзеці ўмацоўвалі сваё здороўе і на " дарожцы здароўя” з выкарыстаннем практыкаванняў комплекса "Басаножжа”.

     Лета — пара для гульняў. Выхавацелі Н.І. Навуменка, Л.М. Казлова, Н.В. Мінкевіч шмат увагі надзялялі правядзенню беларускіх гульняў "Шэры кот”, "Агароднік”, "Рэдзька”, "Грушка”. Кіраўнік фізічнага выхавання Н.А. Жыгар і выхавальнікі сачылі за тым, каб пасля рухомых гульняў дзеці гулялі ў больш спакойныя гульні, каб не ператаміліся, не перагрэліся на сонцы. А каб гэтага не здарылася, то яшчэ вясной бацькі паклапаціліся набыць шырокія парасоны ад сонца, абнавілі нестандартнае абсталяванне.

     Лета — пара паходаў, экскурсій. Паходы на прыроду праводзіліся па распрацаваных маршрутах. Асабліва падабаліся малышам паходы да возера Вялікага, дзе выхаванцы маглі не толькі адпачыць, але і пашырыць уяўленні пра аб’екты флоры і фаўны родных мясцін. Дзеці назіралі за сезоннымі зменамі ў стане раслін, жывёл. Рабілі замалёўкі аб’ектаў, якія бачылі падчас экскурсій. Са старэйшымі дашкалятамі выхавацель І.Я. Грыневіч праводзіла экспедыцыі ў прыроду ў рамках экалагічнага праекта "Мы — ахоўнікі прыроды”. На лужку дзіцячага садка дзеці разам з Ірынай Яўгеньеўнай назіралі за насякомымі, раслінамі, вялі параўнальны ўлік відавога саставу расліннага і жывёльнага свету праз замалёўкі, фотаздымкі, а потым афармлялі тэматычныя лэпбукі "Насякомыя луга”, " Жывёльны свет вадаёма”.

     Карысць для дзіцячага здароўя прыносіць пасільная праца на агародзе, у кветніках, на экалагічнай пляцоўцы "Лесавічок”, у альпінарыі. Кожная ўзроставая група мае сваю градку на агародзе. Чаго тут толькі няма: памідоркі розных сартоў, кабачкі, перцы, капуста, цыбуля, бульба, бабовыя, кукуруза і зерневыя культуры. Дзеці з задавальненнем вырошчваюць свой ураджай, расказваюць бацькам пра свой удзел у доглядзе за ім. Але самае галоўнае – гэта адчуванне радасці ад ураджаю, які яны самі вырасцілі.

Дзякуючы намаганням педагагічнага калектыву ўжо шмат гадоў запар існуе экалагічная сцяжынка дзіцячага сада. У гэтым годзе яна абноўлена станцыямі і аб’ектамі, а па выніках працы аформлена кніжка-фотаальбом " Экалагічная сцяжынка - 2015”.

     Лета — пара для святаў. Цікава, весела, запамінальна прайшлі як тэматычныя, так і фальклорныя святы пад кіраўніцтвам музыкальнага кіраўніка Л.В. Бараноўскай "Радзіма шчаслівых дзяцей”, " Купальскі карагод”, "Лета спартыўнае”, "Вясёлая спартландыя”, "Дажынкі”. Да свята рыхтаваліся не толькі педагогі і дзеці, але і іх бацькі. Дапамагалі ладзіць абсталяванне, атрыбуты, касцюмы, імкнуліся абнавіць прадметна-развіццёвае асяроддзе: пляцоўкі для тэатралізаванай дзейнасці і гульнявыя веранды.

Наколькі цікава дзеці будуць праводзіць лета ў дзіцячым садку, залежыць ад жадання педагагічнага калектыву і бацькоў зрабіць кожны дзень знаходжання дзіцяці ў садку яркім, запамінальным. Кожную раніцу дзеці з задавальненнем бягуць у дзіцячы сад, значыць, іх тут чакаюць, ім тут цікава, утульна і весела.

 

Г.В. САДОЎСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА "Яслі-сад №5 г.Смалявічы”.

На фотаздымках: лета ў дзіцячым садку №5 г. Смалявічы.

Фота з архіва ўстановы адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.