ДЗЕЛАВАЯ ГУЛЬНЯ З ПЕДАГОГАМI
Мэта:
- актывiзаваць дзейнасць педагогаў па авалоданні беларускай мовай,
- садзейнiчаць пашырэнню вопыту калектыўнай работы;
- замацоўваць уменне адбiраць патрэбную iнфармацыю з розных крынiц.
Хатняе заданне:
1. Вывучыць літаратуру па тэме.
2. Аб’яднацца ў дзве каманды, прыдумаць ім назву, падрыхтаваць прадстаўленне.
3. Падрыхтаваць наглядны матэрыял, дыдактычныя дапаможнікі для работы з дзецьмi па развiццi мовы (дыдактычныя гульні, народныя рухомыя гульні, лічылкі, фізкультхвілінкі і інш.).
4. Падрыхтаваць мiнi-сцэнку паводле беларускай казкi.
5. Зрабіць невялікі выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Ход гульні
Вядучы (В.). Пачынаем першую частку гульнi — прадстаўленне каманд.
Прадстаўленне каманд.
Назвы каманд, удзельнiкаў i капiтана прадстаўляюць самi ўдзельнiкi.
Тэарэтычная частка
«Адкажы на пытанне».
1. Пералiчыце задачы па развiццi мовы дзяцей дашкольнага ўзросту.
Адказ: слоўнiкавая работа (разумець i называць словы), гукавая культура маўлення, фармiраванне граматычнага ладу маўлення, развiццё звязнага маўлення і маўленчых зносін.
2. Што мы разумеем пад развiццём мовы дзiцяцi?
Адказ: развiццё мовы — гэта творчы працэс, якi фармiруецца ў вынiку ўспрымання мовы дарослых, асабiстай моўнай актыўнасцi i элементарнага ўсведамлення з’яў языка i мовы.
3. Назавiце задачы слоўнiкавай работы.
Адказ: пашырэнне, узбагачэнне, актывiзацыя слоўнiкавага запасу дзяцей.
4. Што ўключае ў сябе работа па фармiраванні граматычнага ладу маўлення дашкольнiкаў?
Адказ: работу над марфалогiяй (змяненне па родзе, лiку, склоне), лексiкай (утварэнне аднаго слова на базе іншага), сiнтаксiсам (будова простых і складаных сказаў).
5. Што такое дыялог?
Адказ: дыялог — гэта размо- ва дзвюх або некалькiх асоб на тэму, звязаную з якой-небудзь сiтуацыяй.
6. Што такое маналог?
Адказ: маналог — гэта маўленне адной асобы, якое накіравана да слухачоў.
Практычная частка.
1. Кожная каманда прэзентуе выраблены дапаможнік, тлумачыць, дзе i як ён можа выкарыстоўвацца, для якога ўзросту.
2. Каманды называюць прыказкі і прымаўкі на роднай мове па пэўнай тэме.
3. «У госці да казкі» (інсцэніроўка).
Кожная каманда паказвае мiнi- сцэнку паводле беларускай казкi.
Напрыканцы дзелавой гульнi ўдзельнiкi абменьваюцца падарункамi (вырабы дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва).
ЛІТАРАТУРА: 1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі. — Мінск: НІА, 2012. 2. Дубініна, Д.М. Свет вакол мяне: вучэб.-метад. дапам. для педагогаў устаноў дашк. адукацыі з беларус. мовай навучання / Д.М. Дубініна. — Мінск: НІА, 2006. 3. Дубінін, Д.У. Мая родная старон- ка / Д.У. Дубінін, Д.М. Дубініна. — Мінск, 2000. 4. Кукса, В.М. Колеры вясёлкі. Вучымся гаварыць па-беларуску / В.М. Кукса. — Мінск, 1998. 5. Рудзік, В.С. Планаванне работы па развіцці маўлення дашкольнікаў у вольны ад заняткаў час: дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспеч- ваюць атрыманне дашк. адукацыі / В.С. Рудзік. — Мазыр: Белы Вецер,2005
http://praleska-red.by/content/xaxlova.pdf